З 1 ліпеня мінімальны месячны заробак (ММЗ) у Літве павысіцца на 25 еўра да €325, вырашыла ў аўторак Трохбаковая рада прадстаўнікоў урада, працадаўцаў і прафсаюзаў краіны, паведамляе Delfi.lt.

Гэта ўжо трэцяе павышэнне ММЗ з канца 2012 года, за час працы кааліцыйнага ўрада сацыял-дэмакратаў, Партыі працы і прадстаўнікоў партыі «Парадак і справядлівасць» — з гэтага часу да ліпеня ММЗ уздымецца на 79 еўра.

У Беларусі з 1 студзеня мінімальны заробак складае 2 млн 100 тыс. 100 рублёў, што пры сённяшнім (на 21 красавіка) курсе (15 430 руб.) складае €136.

Як раней паведамлялася, у Латвіі вядзецца дыскусія пра павышэнне ў 2016 г. мінімальнага заробку з 360 да 375 еўра. Пра гэта заявіў у пачатку красавіка міністр дабрабыту краіны Улдзіс Аўгуліс.

У Эстоніі ў 2014 г. мінімальны заробак складаў 355 еўра, а сёлета мусіць вырасці да €390, што прадугледжана дамовай, заключанай паміж цэнтральнымі саюзамі працадаўцаў і прафсаюзаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?