AP
«Я не баюся расійскага ўварвання ў краіны Балтыі, бо мы не можам выказаць здагадку, што кіраўніцтва Расіі настолькі дурное, каб здзейсніць такое самагубства», — заявіў ён.
Зэман таксама закрануў канфлікт ва Украіне і расійскую ролю ў ім. Па словах чэшскага лідара, анэксаваць усход Украіны для Расіі эканамічна нявыгадна.
«Я мяркую, Расія задаволена анексіяй Крыма, і сумняваюся, што магчыма ўварванне на ўсход Украіны. Проста таму што рэгіён быў разбураны грамадзянскай вайной, і Маскве давядзецца карміць некалькі дзясяткаў мільёнаў галодных ратоў, а на гэта ў Расіі проста не хопіць эканамічных магчымасцяў», — сказаў чэшскі лідар.
«Калі Расія не ўварвецца на ўкраінскую зямлю, я думаю, санкцыі будуць паступова знятыя. Я знаходжу іх контрпрадуктыўнымі — гэтак жа, як і былыя санкцыі супраць Кубы», — дадаў Зэман.