Еўрапейскі Саюз збіраецца афіцыйна абвінаваціць «Газпром» у парушэнні антыманапольнага заканадаўства. Пра гэта паведамляе Агенцтва France Press са спасылкай на ўласныя крыніцы. Паводле звестак Франс прэс, гэта павінна адбыцца ўжо ў гэтую сераду.

Еўракамісія распачала гэтую справу яшчэ ў 2012 годзе.

Еўрапейская супольнасць абвінавачвае «Газпром» у манапалізме на рынках Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Пакараннем за гэта можа стаць штраф у памеры 10% ад гадавога прыбытку кампаніі ў краінах Еўрасаюза. Прыбытак гэты складае прыблізна 93 мільярды еўра. Такім чынам, штраф можа скласці 9,3 млрд еўра.

Адначасова Еўракамісія рыхтуе стварэнне Энергетычнага саюза, каб палепшыць умовы закупак газу.

Раней Еўракамісія штрафавала за парушэнне прынцыпаў канкурэнтнасці амерыканскую кампанію «Майкрасофт». Цяпер вядзецца расследаванне супраць «Гугла».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?