Беларуская пракуратура адмовілася адказваць на запыт Генпракуратуры Украіны (ГПУ) пра тое, ці сапраўды экс-міністр абароны часоў Януковіча Міхаіл Ежаль лекуецца ў Мінску. Пра гэта гаворыцца ў адказе ГПУ на запыт дэпутата Дмытра Тымчука, паведамляе партал «Украінская праўда».

У Генпракуратуры паведамілі, што шукаюць Ежаля як падазраванага па справе аб растраце дзяржаўных грошай, але ён збег у Беларусь.

«Паводле атрыманай з МЗС інфармацыі, з 10 жніўня 2014 года Ежаль М.Б. знаходзіцца на лекаванні ў вайсковым шпіталі ў горадзе Мінск, у сувязі з чым прыбыць у Украіну не можа», — распавялі ў ГПУ.

Украінскае ведамства накіравала запыт беларускім калегам, «аднак у прадастаўленні запытванай інфармацыі Генпракуратура Рэспублікі Беларусь адмовіла».

Ежаль нейкі час быў міністрам абароны пры Януковічу, а пасля атрымаў сінекуру ў Мінску. Ягоны наступнік збег у Расію напярэдадні яе агрэсіі ў Крыме і на Данбасе. Украінская армія аказалася зусім непадрыхтаванай да абароны тэрытарыяльнай цэласнасці краіны. Знікненне тэхнікі і стала прадметам следства, якое зачапіла і Ежаля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?