На TIBO-2014. Фота з суполкі форуму «УКантакце»

На TIBO-2014. Фота з суполкі форуму «УКантакце»

XXII Міжнародны спецыялізаваны форум па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях «TIBO-2015» адкрываецца ў Мінску 22 красавіка. Урачыстае адкрыццё запланаванае на 15:30.

Асноўныя тэматыкі выставы — тэлекамунікацыі, інтэрнэт-тэхналогіі, электроніка, робататэхніка і забаўляльныя тэхналогіі. Падчас форуму пройдзе цырымонія ўзнагароджання штогадовай Інтэрнэт-прэміі.

У форуме возьмуць удзел дзве сотні кампаній з Беларусі, бліжняга і дальняга замежжа. Каля траціны кампаній — новыя ўдзельнікі. З сусветна вядомых брэндаў удзел возьмуць Cisco, Epson, HP, Huawei, LG, Nokia Siemens Networks, Panasonic, SAP, Sharp, ZTE і іншыя.

Падчас форуму пройдуць паседжанні рэгулятараў сеціва краін Усхдняга партнёрства, бізнес-форум між Паўднёвай Карэяй і краінамі СНД, семінар па электронным гандлі пры падтрымцы Еўракамісіі, міжнародны банкаўскі форум, прысвечаны тэхналогіям і навацыям.

***

Форум TIBO праводзіцца ў Беларусі з 1994 года. З’яўляецца адным з найвялікшых мерапрыемстваў ІТ-тэматыкі на тэрыторыі былога СССР. У 2014 годзе форум наведалі каля 28 тысяч тэхнічных спецыялістаў, прадстаўнікоў кампаній, навукоўцаў і чыноўнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?