Хуткае ўмацаванне расійскага рубля, звязанае з ростам цэнаў на нафту, скончылася. Такое меркаванне выказала першы намеснік старшыні Цэнтрабанка Расіі Ксенія Юдаева.

Яна дадала, што рост нацыянальнай расійскай валюты быў звязаны з падаражэннем нафты на 30%. «Цяпер мы назіраем стабілізацыю», — сказала яна.

У ходзе таргоў на біржы даляр каштуе 53,53 расійскага, еўра — 57,77 (дадзеныя на 11:45).

17 красавіка Юдаева дапускала, што даляр зноў можа падаражэць да 70 рублёў пры зніжэнні цэнаў на нафту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?