Гітарыст гурту Metallica Кірк Хэмет прызнаўся ў час падкасту «The Jasta Show», што згубіў iPhone з 250 з 400 гітарных партый, прызначаных для новага альбому, перадае The Guardian.

Паўгода таму Хэмет згубіў смартфон з запісамі, але дагэтуль не губляе надзею яго знайсці. Са страчаных 250 рыфаў ён памятае хіба 8 ідэй.

Страчаныя файлы не мелі рэзервовай копіі — мяркуючы па ўсім, гітарыст не карыстаўся воблачным сховішчам iCloud.

Музыка кажа, што новы альбом Metallica будзе «суперцяжкім», непадобным да класічнага «…And Justice For All» 1988 года (але пара песень нагадае творы з таго альбома), а хутчэй будзе падобным да апошняга на сёння «Death Magnetic» 2008 года.

Адносна часу выпуску альбому ўдарнік Metallica Ларс Ульрых раней казаў: «Мы не ведаем дату. Калі паспрачацца, я бы сказаў, што гэта 2015 год. Я бы паставіў на гэта грошы». Ці паўплывае страта Хэмета на дату выпуску альбома, невядома.

***

Сола Кірка Хэмета ў песнях «Master Of Puppets», «One», «Fade to Black» і «Enter Sandman»:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?