Reuters.com

Reuters.com

Пра гэта на спецыяльна скліканай прэс-канферэнцыі абвясціла еўракамісар па пытаннях канкурэнцыі Маргрэтэ Вестагер.

Згодна з рашэннем, узгодненым усімі кіраўнікам Еўрасаюза, «Газпром» абвінавачваецца ў перашкодзе свабоднай канкурэнцыі ў рэгіёне і завышэнні цэнаў для сваіх ўсходнееўрапейскіх спажыўцоў, у прыватнасці Польшчы, Венгрыі і шасці іншых краін рэгіёну.

«Мы выявілі, што ён [«Газпром»] мог ствараць штучныя перашкоды для свабоднага газавага патоку праз пэўныя цэнтральнаеўрапейскія краіны, што стварала перашкоды для свабоднай канкурэнцыі», — заявіла Вестагер у сераду.

Як сказала камісар па пытаннях канкурэнцыі, паводзіны «Газпрома» у краінах Усходняй і Цэнтральнай Еўропы, дзе гэтая кампанія практычна цалкам кантралявала газавы рынак, прыраўноўваецца да злоўжывання сваёй дамінуючай пазіцыяй.

У адпаведнасці з працэдурай у «Газпрома» ёсць 12 тыдняў на адказ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?