Грамадства99

З 1 мая беларусы, якія часта ездзяць у Літву, будуць плаціць на мяжы падатак на паліва

З 1 мая 2015 года падакцызныя тавары ў асабістым багажы або паліва ў баку асабістага аўтамабіля могуць бяспошлінна ўвозіцца ў Літву не часцей за тры разы ў месяц.

Сёння беларусы (не маладзейшыя за 17 гадоў) могуць завезці праз наземную мяжу з Літвой не больш за 40 (2 пачкі) цыгарэт.

Пошлінамі і падаткамі да гэтага часу не абкладаліся паліва і алівы, якія знаходзяцца ў стацыянарных ёмістасцях паліва і аліва (масла) транспартнага сродку асабістага карыстання, на якім асоба падарожнічае.

Акрамя таго, да 1 мая можна бяспошлінна завезці ў каністры не больш за 10 літраў паліва для рухавіка на адзін транспартны сродак.

«Калі супрацоўнік літоўскай мытні высветліць, што тавары ці паліва ўвозяцца грамадзянінам чацвёрты і больш разоў за месяц, яму прыйдзецца заплаціць падаткі і мытныя зборы, — паведамілі auto.tut.by ў Мытным дэпартаменце Міністэрства фінансаў Літоўскай рэспублікі.

— Кантроль тавараў і паліва, што ўвозяцца падарожнікамі, узмоцнены з улікам досведу суседніх краін і ў мэтах барацьбы з «ценявой эканомікай».

Як гэта будзе працаваць?

Новаўвядзенне ніяк не закране беларусаў, якія наведваюць Літву тры і менш разоў у месяц. Тыя ж, хто паедзе 4-ы і больш разоў, заплаціць зборы за перамяшчэнне праз мяжу, напрыклад, паліва і цыгарэтаў.

У мытным дэпартаменце Літвы auto.tut.by растлумачылі: вызначаць колькасць і цану тавару, які падпадае пад выплату збораў, мытнікі будуць на месцах.

Некалькі прыкладаў.

Дызельнае паліва: калі ў баку вашага аўтамабіля на момант ўезду ў Літву знаходзіцца 10 літраў саляркі, сума збораў (акцыз плюс ПДВ) складзе 4 еўра, 20 літраў — каля 10 еўра, 60 літраў — каля 25 еўра.

Бензіны: калі ў баку вашага аўтамабіля на момант ўезду ў Літву знаходзіцца 10 літраў бензіну, сума збораў (акцыз плюс ПДВ) складзе 6 еўра, 20 літраў — каля 13 еўра.

Важна: колькасць перасячэнняў мяжы «прывязана» да чалавека, а не аўтамабіля! Гэта значыць, калі вы тры разы заязджалі ў Літву на аўтобусе ці цягніку, а чацвёрты — паехалі на асабістым аўто, зборы за паліва прыйдзецца заплаціць.

— Што тычыцца цыгарэт, то тут сума збораў будзе вар'іравацца ў залежнасці ад маркі, яе палічыць мытнік пры ўвозе грамадзянінам.

У цэлым жа варта ведаць, што стаўка ПДВ у Літве — 21%, — нагадалі ў Мытным дэпартаменце. Літоўскія мытнікі выказалі ўпэўненасць у тым, што для «звычайных беларусаў, якія прыязджаюць у Літву адпачываць «гэтае ўзмацненне жорсткасці правіл не стане «непрыемным сюрпрызам», барацьба ідзе менавіта з «шэрым увозам».

Як не раз заяўлялі прадстаўнікі літоўскага боку, асноўнай праблемай для літоўцаў сталі беларускае паліва і цыгарэты.

«З Калінінградскай вобласці моцна скараціліся патокі транспарту, ёсць праблемы з павышаным кантролем літоўскіх машын. Зменшыліся патокі як паліва, так і цыгарэт, таму стала большай імавернасць завозу цыгарэт з Беларусі», — нядаўна заявіў мясцовым СМІ намеснік гендырэктара Мытнага дэпартамента Літвы Вігантас Пайгозінас пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Альгірдасам Буткявічусам. Па словах Пайгозінаса, у 2015 годзе работнікі літоўскай мытні ўсю ўвагу будуць надаваць мяжы з Беларуссю.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Каго з бізнэсменаў Лукашэнка паклікаў да сябе на нараду? Была і заснавальніца Wildberries8

Каго з бізнэсменаў Лукашэнка паклікаў да сябе на нараду? Была і заснавальніца Wildberries

Усе навіны →
Усе навіны

Russia Today праводзіць у Мінску школу для журналістаў. Прыехаў і Прыдыбайла7

Трамп хоча спыніць агонь ва Украіне да Вялікадня13

У Курскай вобласці УСУ разбілі калону расійскай элітнай брыгады пад сцягамі СССР16

У Саудаўскую Аравію прыляцела ўкраінская дэлегацыя4

Марзалюк пра новы гістарычны музей: Сустракаць наведвальнікаў будуць самыя важныя ў нацыянальнай гісторыі асобы11

Як выраслі цэны ў Беларусі за апошнія чатыры гады

Лідарка «Альтэрнатывы для Германіі» заявіла, што хоча добрых стасункаў з Расіяй, і назвала яе вялікай дзяржавай31

Стала вядома, колькі беларусаў сядзіць у польскіх ізалятарах5

Прадалі аўто, а штрафы прыходзяць вам — што рабіць?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каго з бізнэсменаў Лукашэнка паклікаў да сябе на нараду? Была і заснавальніца Wildberries8

Каго з бізнэсменаў Лукашэнка паклікаў да сябе на нараду? Была і заснавальніца Wildberries

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць