Рэчыцкі РАСК распачаў крымінальную справу па факце забойства маладой жанчыны, труп якой быў знойдзены ў двары прыватнага дома ў райцэнтры. 

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, жанчыне былі нанесеныя множныя колата-рэзаныя раненні. 

Загінулая — 1980 года нараджэння, мясцовая жыхарка, знаходзілася ў адпачынку па доглядзе дзіця. Падазраваны ў забойстве затрыманы. Паводле слоў Крываногавай, яго асоба не раскрываецца ў інтарэсах следства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?