Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў не выключыў вызвалення ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка паводле амністыі, прадугледжанай мінскімі дамоўленасцямі.

«Калі суд вырашыць, што яна не вінаватая, то тады наогул пытанняў ніякіх не ўзнікае. Калі суд вырашае, што яна вінаватая, то тады яна, напэўна, будзе трапляць пад амністыю», — сказаў Лаўроў у інтэрв'ю тром расійскім радыёстанцыям.

У аўторак парламент Украіны звярнуўся да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з заклікам вызваліць Надзею Саўчанка, якую ў Расіі абвінавачваюць у дачыненні да забойства двух журналістаў.

У расійскім СІЗА Саўчанка знаходзіцца з лета мінулага года, тэрмін яе арышту падоўжаны да 13 мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?