Каля 11.40 сёння, 22 красавіка, на МКАД у раёне аквапарку адбылося ДТЗ з удзелам легкавога аўтамабіля «Ліфан» і МАЗ дарожнай службы.

Пра гэта БелТА паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Цэнтральнага РУУС Мінска Анастасія Радзько.

Малады чалавек на легкавіку рухаўся па МКАД з боку вуліцы Ціміразева ў напрамку праспекта Пераможцаў у другой паласе, дзе і здзейсніў наезд на МАЗ дарожнай службы. МАЗ быў пазначаны дарожнымі знакамі ў адпаведнасці з патрабаваннямі.

У выніку ДТЗ легкавік пазбавіўся даху. Кіроўца шпіталізаваны для абследавання з папярэднім дыягназам «адкрытая чэрапна-мазгавая траўма». Праводзіцца праверка, высвятляюцца прычыны і абставіны аварыі.