Беларусь цалкам адмовіцца ад імпарту электраэнергіі пасля пуску Беларускай АЭС у 2018 годзе.

Пра гэта паведаміў сёння на пленарным пасяджэнні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык.

Ён таксама адзначыў, што сістэма энергетыкі Беларусі стваралася ў 1960-70-я гады. «Цяпер як раз трэба яе абнаўляць. Што тычыцца атамнай станцыі, то мы ставім перад сабой задачу экспартаваць яе электраэнергію. Праўда, гэта праца не аднаго дня», — растлумачыў ён.

Пуск першага блока АЭС намечаны на лістапад 2018 года, другога — на ліпень 2020 года. Планавая магутнасць станцыі — 2,4 ГВт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?