У працы выставы возьмуць удзел Сьвятлана Алексіевіч, Наталка БабінаАлесь Наварыч,Натальля МарчанкаУладзіслаў Ахроменка,Артур КлінаўАндрэй ХадановічІгар Логвінаў.

Большасьць беларускіх імпрэзаў пройдуць 24 красавіка. Таварыства ўкраінскай літаратуры пры Саюзе беларускіх пісьменьнікаў прэзэнтуе беларуска-ўкраінскі альманах «Справа». На прэзэнтацыі кніг выдавецтва «Крок» адбудзецца беларуска-ўкраінскі паэтычны выступ з удзелам Алены Сьцепаненкі, Ільлі Странгоўскага, Сяргея Прылуцкага, Юрыя Завадзкага і Зьмітра Лазуткіна. Артур Клінаў зладзіць аўтограф-сэсію з нагоды выхаду кнігі «Шклатара». Сяргей Жаданпрэзэнтуе кнігу «Ўкраінскія авіялініі» на беларускай мове, а Андрэй Хадановіч — кнігу «Білоруський мужчина» на ўкраінскай. Таксама адбудзецца прэзэнтацыя раману Сьвятланы Алексіевіч «Час Second-Hand», выпушчанага выдавецтвам «Дух і Літера».

25 красавіка выдавец Ігар Логвінаў прачытае лекцыю «Цэнзура і кніжны бізнэс».

Сярод іншага на выставе можна будзе пабачыць створаны для выдаўцоў і літаратурных агентаў каталёг «Books from Belarus / Кнігі зь Беларусі» з анатацыямі твораў Васіля Быкава, Алеся Разанава, Віктара Казько, Барыса Пятровіча, Уладзімера Някляева, Ігара Бабкова, Алены Бравы, Адама Глёбуса, Уладзімера Арлова, Людмілы Рублеўскай, Альгерда Бахарэвіча і Ўладзімера Казлова.

Books from Belarus — гэта супольная ініцыятыва незалежных выдаўцоў Беларусі, сярод якіх Саюз беларускіх пісьменьнікаў, 34mag.net і Літаратурны дом «Логвінаў». Мэта кампаніі — прасоўваньне айчыннай літаратуры на сусьветным кніжным рынку, наладжваньне сувязяў і камунікацыі зь літаратурнымі агентамі ды выдаўцамі зь іншых краін, фармаваньне інтэлектуальнага іміджу Беларусі за мяжой. Летась праект Books from Belarus узяў удзел у Франкфурцкім і Варшаўскім кніжных кірмашах.

Адрас кніжнай выставы ў Кіеве: вул. Лаврська, 10-12. Стэнд Books from Belarus — пад нумарам D-11.

«Кніжны Арсэнал» — адна з найбуйнешых украінскіх выставаў-кірмашоў, якая зьбірае больш за 150 выдавецтваў. Сёлета выстава ладзіцца пяты раз.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?