Беларусь прыпыніла пачатыя ў красавіку пастаўкі нафтапрадуктаў на расійскі рынак з-за пагаршэння цэнавай кан'юнктуры, паведаміў сёння віцэ-прэм'ер РБ Уладзімір Сямашка.

«Як пастаўляць, калі сума страт пры пастаўках нафтапрадуктаў вышэйшая, чым сума прыбытку», — адказаў Сямашка на пытанне журналістаў.

«У нас ёсць права не пастаўляць нафтапрадукты, калі кошт на іх ніжэйшы за сярэднееўрапейскі. І мы гэтым правам карыстаемся», — нагадаў ён.

Расійскія ўлады ўжо неаднаразова пацвердзілі, што не маюць прэтэнзій да беларускага боку з-за невыканання апошнім свайго абавязацельства па пастаўках нафтапрадуктаў на расійскі рынак.

Паводле слоў Сямашкі, выніковы аб'ём паставак нафтапрадуктаў у Расію будзе залежаць ад цаны на расійскім рынку.

«Будзе ўсё вызначаць рынак. Такіх жалезных патрабаванняў, што мы павінны за 3,1 млн т паставіць, няма. Балансы маюць індыкатыўны прынцып. Пакуль балансы выконваюцца», — сказаў віцэ-прэм'ер.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?