Паліна Рэспубліка выступіць з пашыраным складам свайго гурту. Канцэрт пройдзе ў прасторы Studio 67 (пр.Партызанскі, 2а) у двух аддзяленнях і будзе падсумаваннем першага этапа ў творчасці спявачкі.

Да гэтага альбома Паліна ішла сем год.

Асновай праграмы сталі песні, якія яна напісала ў 15—16 год, працу на студыі спявачка пачала разам з музыкамі яшчэ калі ёй не споўнілася 18. І вось на ўласнае 21-годдзе яна заявіла, што альбом пад назвай «Бясконцы красавік» зроблены цалкам. «Для мяне гэтыя песні звязаныя з бясконцай вясной і пяшчотай, бясконцай закаханасцю і захопленасцю, калі ты ўсё успрымаеш вельмі блізка, наіўна, тонка, уважліва, калі ўсё мае значэнне і ты перапоўнены жыццёвай энэргіяй. Менавіта гэтыя адчуванні я хацела захаваць у альбоме, з імі звязана назва і агульная канцэпцыя», – кажа Паліна.

Ужо прэзентаваны загалоўны сінгл – песня «Красавік», а рэліз дыску адбудзецца за некалькі дзён да жывой прэзэнтацыі.

Музыкі называюць гэты канцэрт не больш не менш святам, на якім яны адзначаць вынік шматгадовай працы. Месцам для выступу абраная новая пляцоўка – крэатыўная прастора «Studio 67» з вялікай сцэнай і прасторнай залай.

Канцэрт пройдзе ў межах акцыі «Жывы Тузін», якую ладзіць партал Tuzin.fm разам з грамадскай кампаніяй «Будзьма беларусамі!».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?