Тальмон Марка, Аляксей Мінкевіч і Ігар Магазіннік. Фота: Андрэй Давыдчык, dev.by

Тальмон Марка, Аляксей Мінкевіч і Ігар Магазіннік. Фота: Андрэй Давыдчык, dev.by

Праз год пасля продажу месенджара Viber японскаму тэлекам-гіганту Rakuten яго заснавальнікі Ігар Магазіннік і Тальмон Марка распачынаюць новы праект, пра што распавялі ў вялікім інтэрв’ю dev.by. Разам з імі над праектам працуе Аляксей Мінкевіч, былы дырэктар аддзелу інтэрнэт-вырашэнняў IBA.

Магазіннік і Марка пакінуць Viber, але ў ім «застануцца ў кансультатыўнай ролі». Новы праект робіцца супольна з Rakuten, новымі ўладальнікамі іх папярэдняга праекту.

«Пакуль усё ў рэжыме строгай сакрэтнасці, ва ўсіх падрабязнасцях пра гэта мы распавядзем, мабыць, толькі праз год, — кажа Магазіннік. — А пакуль можам пералічыць ключавыя словы: інтэрнэт, мабільныя тэхналогіі, карыстальнікі. Як і Viber, гэтая кампанія будзе раскідана паміж некалькімі краінамі. Калі казаць пра тэхналагічныя складнікі, асноўныя дата-цэнтры будуць у Мінску і ў Ізраілі».

Аб продажы Viber Магазіннік і Тальмон не шкадуюць. Нават з улікам таго, што іх канкурэнтаў, месенджар WhatsApp, Facebook купіў за 19 млрд даляраў, а Viber прадалі за 900 млн даляраў пры параўнальнай базе карыстальнікаў. Па словах Тальмона, важна было прадаць кампанію тым, хто працягне яе развіваць (на момант публікацыі база карыстальнікаў Viber расце, на студзень 2015 года яна склала 246 млн актыўных карыстальнікаў).

Пра новы праект Тальмон кажа як пра нешта, што «патэнцыйна нават круцей і больш за Viber». Мінкевіч у сваю чаргу адзначае, што праект далёкі ад паняцця «стартап» — «хутчэй прапрацаваны да драбнюткіх нюансаў бізнэс-кейс, які трэба рэалізаваць».

Чытайце таксама: Ігар Магазіннік: беларус, які стварыў Viber

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?