Юры Жадобін

Старшыня КДБ Юрый Жадобін узначаліў Беларускую федэрацыю біятлона. На пазачарговай выбарнай канферэнцыі 4 лютага ён прыняў гэту пасаду ў былога кіраўніка КДБ Сцяпана Сухарэнкі.

Як паведамляе БелТА, пасля ліпеньскай адстаўкі з пасады старшыні КДБ Сухарэнка папрасіў вызваліць яго і ад пасады кіраўніка беларускім біятлонам.

Удзельнікі канферэнцыі аднагалосна задаволілі яго просьбу і гэтак жа аднагалосна выбралі новым шэфам Юрыя Жадобіна.

Цікава, што да Сцяпана Сухарэнкі Беларускую федэрацыю біятлона таксама ўзначальвалі кіраўнікі КДБ — Уладзімір Мацкевіч (да 2002 года) і Леанід Ерын (да 2005).

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0