У Мінску прайшоў IX чарговы з'езд грамадскага аб'яднання «Беларуская асацыяцыя журналістаў» (БАЖ).

Жанна Літвіна 20 гадоў займала пасаду старшыні БАЖ.

Жанна Літвіна 20 гадоў займала пасаду старшыні БАЖ.

Членам БАЖ неабходна выбраць новае кіраўніцтва, прыняць папраўкі ў Кодэкс прафесійнай этыкі і абмеркаваць вынікі дзейнасці арганізацыі за апошнія тры гады.На з'езд, які праходзіць у гатэлі Crown Plaza, прыехала 87 з 88 дэлегатаў, вылучаных рэгіянальнымі філіяламі асацыяцыі і асобнымі рэдакцыямі. 

Напярэдадні з'езда нязменны кіраўнік БАЖ Жанна Літвіна заявіла, што не будзе вылучаць сваю кандыдатуру на пасаду старшыні.

Дэлегаты з'езда ўсталі, каб падзякаваць спадарыні Літвіной воплескамі за доўгую адданую працу.

Выступае галоўны рэдактар «Рэгіянальнай газеты» Аляксандр Манцэвіч.

Выступае галоўны рэдактар «Рэгіянальнай газеты» Аляксандр Манцэвіч.

«Я бясконца ўдзячная маім калегам, якія на мінулым з'ездзе мяне падтрымалі і адэкватна паставіліся да той хвалі дыскрэдытацыі, якая была разлічана на развал арганізацыі, — сказала Літвіна ў інтэрв'ю часопісу «Абажур», які выпускае БАЖ. — Але існуе «закон грамадскай стомленасці». Я адчуваю, што гэты крок цяпер проста неабходны. Каб захаваць павагу да сябе, нават з улікам таго, што БАЖ — неад'емная частка майго жыцця».

У БАЖ уваходзяць 1150 чалавек.

На прапанову Рады новым кіраўніком арганізацыі быў адзінагалосна абраны намеснік Жанны Літвіной Андрэй Бастунец.

Намеснікамі старшыні арганізацыі былі абраныя Аляксандр Старыкевіч («Салідарнасць»), Святлана Калінкіна («Народная воля» / «Белсат»), Міхась Янчук («Белсат») і Аліна Суравец (БАЖ).

Намеснік старшыні БАЖ Андрэй Бастунец.

Намеснік старшыні БАЖ Андрэй Бастунец.

Галоўны рэдактар інтэрнет-газеты «Салідарнасць» Аляксандр Старыкевіч і заснавальніца Citydog.by Ірына Віданава.

Галоўны рэдактар інтэрнет-газеты «Салідарнасць» Аляксандр Старыкевіч і заснавальніца Citydog.by Ірына Віданава.

Злева направа: рэдактар «Свободных новостей плюс» Васіль Зданюк, публіцыст Сяргей Ваганаў, аналітык Аляксандр Класкоўскі, рэжысёр Алег Дашкевіч, галоўны рэдактар часопіса «Абажур» Уладзімір Дзюба.

Злева направа: рэдактар «Свободных новостей плюс» Васіль Зданюк, публіцыст Сяргей Ваганаў, аналітык Аляксандр Класкоўскі, рэжысёр Алег Дашкевіч, галоўны рэдактар часопіса «Абажур» Уладзімір Дзюба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?