23 красавіка прыкладна ў 13.25 у Гомелі 26-гадовы кіроўца аўтамабіля «Таёта-Авенсіс» учыніў наезд на 17-гадовага пешахода, які пераходзіў праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.

Ён выйшаў на паласу руху з-за пярэдняй часткі легкавога аўтамабіля, які спыніўся перад пешаходным пераходам на правай паласе руху. У гэты момант на хлопца наехаў іншы аўтамабіль, з расійскімі рэгістрацыйнымі нумарамі маскоўскага рэгіёна.

Як паведамілі ва УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, пешаход-старшакласнік атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў шпіталізаваны ў нейрахірургічнае аддзяленне Гомельскай абласной клінічнай бальніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?