Справа на падставе ч. 2 арт. 218 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці) распачатая ў дачыненні да жыхара Мінска, наркамана.

Як паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама, у канцы сакавіка ў адной з вёсак Астравецкага раёна ўшчэнт згарэў нежылы пакінуты ў спадчыну дом, што належаў жанчыне, якая пастаянна жыве за межамі краіны. Вярнуўшыся ў Беларусь і ўбачыўшы, што здарылася, яна звярнулася ў міліцыю з просьбай устанавіць, дом згарэў сам ці яго нехта падпаліў. 

Паводле слоў начальніка крымінальнага вышуку Астравецкага РАУС Андрэя Базюка, удалося ўстанавіць, што жыллё спаліў сталічны наркаман 1997 года нараджэння. Малады чалавек сказаў, што на падпал яго праз інтэрнэт наняў невядомы, паабяцаўшы 600 долараў ЗША. 

Высвятляюцца іншыя матывы злачынства, а таксама аналізуюцца іншыя версіі. Да моманту ўстанаўлення падазронага апошні ўжо быў змешчаны ў следчы ізалятар за ўчыненне іншага злачынства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?