У Расіі ўступіла ў дзеянне прынятая Дзярждумай амністыя ў сувязі з 70-годдзем Перамогі, якая закране 350-400 тыс. чалавек.

Тэкст амністыі ў пятніцу ўвечары быў апублікаваны на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі, пасля чаго пастанова ўступіла ў сілу.

Акрамя традыцыйнага спісу асоб, што звычайна трапляюць пад дзеянне амністыі (непаўналетнія, жанчыны, пажылыя і інваліды), на гэты раз на свабоду змогуць выйсці ўдзельнікі баявых дзеянняў.

Аднак, як заявілі ў камітэце Думы па заканадаўстве, амністыя не закране братоў Навальных, Яўгеніі Васільевай і фігурантаў так званай «балотнай справы» — аб масавых беспарадках на Балотнай плошчы.

Па дадзеных ФСВП Расіі, з 1994 года пастановамі Дзярждумы былі абвешчаныя 18 амністый, у выніку з месцаў пазбаўлення волі выйшлі 306 тыс. 169 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?