У заўтрашнім нумары «Белорусской военной газеты. Во славу Родины» павінен з’явіцца артыкул старшыні Партыі БНФ Лявона Баршчэўскага, напісаны і дасланы ў рэдакцыю ў адказ на публікацыю Андрэя Максімава Дима Железниченко как зеркало несоcтоявшейся «Васильковой революции».

Газэта зьмясьціла таксама рэдакцыйны камэнтар да ліста «Кому же подражает БНФ», дзе закіды старшыні Партыі БНФ аспрэчваюцца па пунктах і даводзіцца рацыя А. Максімава.

У прыватнасьці, зазначаецца, што аўтар Андрэй Максімаў абсалютна справядліва мяркуе, што «Моладзь БНФ» капіюе мадэлі паводзінаў сваіх ідэйных натхняльнікаў — ідэолягаў былога нацыяналістычнага руху «БНФ» («Беларускі народны фронт»), які рассыпаўся цяпер на дробныя апазыцыйныя партыі. (…)

«Праграмныя дакумэнты адной з такіх бэнээфаўскіх партый, той якая кансэрватыўна‑хрысьціянскага кшталту, ці, як яе яшчэ называюць пазьнякоўскай, утрымлівае да дзікунства бязглуздыя сьцьверджаньні. Сёньняшнія Ўзброеныя сілы РБ быццам бы не зьяўляюцца ў поўнай меры беларускай арміяй». Прыводзіцца таксама нібыта «мэтанакіраваная палітыка, якая абвастрае праблемы арміі служыць чужой дзяржавы».

Поўны тэкст артыкулу Лявона Баршчэўскага і камэнтар "Белорусской военной газеты. Во славу Родины"

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0