23 красавіка ў 15:06 жыхарка вёскі Галынка Ваўкавыскага раёна паведаміла ў службу «101», што яе 73-гадоваму мужу заціснула руку ў картофелесажалцы, мужчына выглядае нежывым.
Высветлілася, што швэдар пенсіянера захапіла валам прывада, а пасля заціснула і руку.
Работнікі МНС пры дапамозе гідраўлічных нажніц расціснулі рэдуктар, пракруцілі вал прывада і высвабадзілі руку пацярпелага.
Рэанімацыйныя мерапрыемствы, праведзеныя брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі, вынікаў не далі.
Са слоў медыцынскіх работнікаў, з-за болевага шоку ў пацярпелага адбыўся сардэчны прыступ, які і стаў прычынай смерці.