На поўдні Расіі пачалося будаўніцтва чыгункі на ўчастку Жураўка (Варонежская вобласць) — Мілерава (Растоўская вобласць). 

Цягнікі будуць хадзіць у Краснадар і Растоў-на-Доне ў абыход украінскай тэрыторыі. Цяпер жа цягнікі ў Варонежскай і Растоўскай абласцях перасякаюць ўкраінскую мяжу.

Намеснік міністра абароны Расіі Дзмітрый Булгакаў адзначыў, што больш за 360 адзінак спецыяльнай ваеннай тэхнікі і амаль 900 вайскоўцаў «прыцягнутыя да вельмі важнага для дзяржавы праекту — будаўніцтва двухкаляёвай электрыфікаванай чыгункі на участках Паўднёва-Усходняй і Паўночна-Каўказскай чыгунак даўжынёй 122,5 км».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?