Расійскія байкеры не маюць намеру адмаўляцца ад мотапрабегу «Дарогі Перамогі», нягледзячы на забарону ўладаў Польшчы.

Пра гэта ў інтэрв'ю радыёстанцыі «Коммерсантъ FM» заявіў лідар клуба Аляксандр Залдастанаў (Хірург).

Фота Коммерсантъ

Фота Коммерсантъ

«Я не хачу каментаваць, як мы абмінем забарону, — заявіў Залдастанаў. — Яны адмаўляюцца нам даваць дазвол праязджаць калонай, значыць паедзем па адным. Калі мы будзем гэта ўсё слухаць, то давайце ўвогуле адмовімся ад усяго: ад 9 Мая, ад нашых загінулых, ад нашай гісторыі і ад нашых каштоўнасцяў».

У Беларусь калона расійскіх байкераў плануе прыбыць позна ўвечары 25 красавіка.

У нядзелю яны збіраюцца наведаць Курган Славы, Хатынь і Брэсцкую крэпасць.

Увечары 24 красавіка ў цэнтры Мінска, каля парку Чалюскінцаў, ужо назіралася вялікая колькасць байкаў з расійскімі нумарамі. Тут, па адрасе праспект Незалежнасці, 84а, размешчаны салон Harley-Davidson, які ў суботу праводзіць мерапрыемства «Адкрыццё мотасезона Harley-Davidson у Мінску».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?