Салон Harley-Davidson 25 красавіка праводзіць «Адкрыццё мотасезону Harley-Davidson ў Мінску».
Калона матацыклістаў пад гукі ўрачыстага маршу адправілася ад салона Harley-Davidson па праспекце Незалежнасці да стэлы «Мінск — горад-герой» на скрыжаванні праспектаў Пераможцаў і Машэрава.
Яшчэ ўвечары 24 красавіка ў цэнтры Мінска, каля парку Чалюскінцаў, побач з салонам Harley-Davidson ужо назіралася вялікая колькасць байкаў з расійскімі нумарамі.
Сённяшняе адкрыццё мотасезону супала па даце з прыбыццём расійскай мотакалоны ў рамках акцыі «Дарогі Перамогі», якую ладзіць расійскі байк-клуб «Начныя ваўкі». У Беларусь калона расійскіх байкераў плануе прыбыць позна ўвечары 25 красавіка.
0
0
0
0
0
0