23 красавіка прэзідэнты Грузіі і Беларусі падпісалі сумесную заяву, у якой, паводле інфармацыі грузінскіх СМІ, гаворыцца, што Грузія і Беларусь пацвярджаюць павагу да суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і непарушнасці межаў.

24 красавіка МЗС Абхазіі заявіў пра тое, што падпісаная сумесная заява мае на ўвазе прэтэнзіі Грузіі на тэрыторыю Абхазіі і Паўднёвай Асеціі як часткі сваёй дзяржавы.

«У сувязі з гэтым МЗС рэспублікі нагадвае пра тое, што так званая «тэрытарыяльная цэласнасць» Грузіі ў тым фармаце, у якім яе бачаць у Грузіі, з 1993 года проста не існуе», — падкрэслілі ў МЗС Абхазіі.

«Абхазія актыўна развівае свае міжнародныя кантакты і набывае ўсё новых саюзнікаў і партнёраў. Найбольш яркім пацвярджэннем паспяховай рэалізацыі знешнепалітычнага курсу Рэспублікі Абхазія можа служыць дынамічнае супрацоўніцтва з нашым стратэгічным партнёрам, пастаянным членам Савета Бяспекі ААН — Расійскай Федэрацыяй, а таксама з іншымі дзяржавамі, якія прызналі незалежнасць Абхазіі.

Сумна, што грузінскае кіраўніцтва, якое ўсё яшчэ жыве стэрэатыпамі і перажыткамі даўно мінулых дзён, спрабуе не толькі захоўваць міф пра няісную «тэрытарыяльную цэласнасць» Грузіі, але і навязаць яго іншым краінам, у прыватнасці, шляхам падпісання падобнага роду дакументаў, якія нічога не значаць і супярэчаць існым палітычным рэаліям», — гаворыцца ў заяве МЗС Абхазіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?