БелАЗ можа перавозіць да 130 тон выкапняў, прычым без кіроўцы. Машына працуе па маршруце, які загадзя пракладзены, і кіруе ёю камп’ютар.

На тое, каб навучыць велізарную машыну працаваць самастойна, ў канструктараў завода пайшло шэсць гадоў.

Спачатку перайшлі на дыстанцыйнае кіраванне, калі кіроўца ўсё ж ўдзельнічаў у працэсе, але на адлегласці. Ну а цяпер БелАЗ можа самастойна прымаць і выгружаць да 130 тон і выхадзіць на самыя складаныя маршруты.

Адсутнасць чалавека ў патэнцыйна небяспечнай зоне павышае бяспеку вытворчасці, бо выключаецца уплыў такіх небяспечных фактараў як загазаванасць, запыленасць, павышаны радыеактыўны фон.

Гледачамі унікальнага ў беларускім машынабудаванні эксперыменту сталі ўдзельнікі навукова-тэхнічнай канферэнцыі, якая праходзіць у гэтыя дні ў Жодзіне, дзе сабраліся прадстаўнікі 23 краін свету.

Упершыню прадставілі і самы вялікі ў гісторыі завода пагрузчык. Яго коўш падымае да 22 тон, а значыць здольны загрузіць самазвал хутка і, адпаведна, павысіць эканамічнасць выкарыстання БелАЗаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?