Памятны мітынг, прысвечаны 29-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, адбыўся сёння ў парку Дружбы народаў у Мінску.

Сёння ў гэтым месцы сабраліся больш за 2 тыс. чалавек.

Ускласці вянкі і кветкі з нагоды 29-й гадавіны аварыі на ЧАЭС прыйшлі намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Ігар Бузоўскі, намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Карпенка, першы сакратар ЦК ГА «БРСМ» Андрэй Белякоў, дэпупаты розных рангаў, прадстаўнікі БРСМ, ГА «Белая Русь», рэлігійных канфесій, працоўных калектываў.

Вянкі і кветкі ўсклалі супрацоўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў, у тым ліку Расіі, Украіны, Японіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?