Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду і Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) вырашыць праблемныя пытанні, звязаныя з выплатамі па бальнічных лістах, паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта па выніках яго сустрэчы 28 красавіка з кіраўніком ФПБ Міхаілам Ордам.

Лукашэнка і Орда абмеркавалі практыку прымянення пастановы Савета міністраў № 569, якая рэгулюе пытанні выплат па бальнічных лістах, дзеянне якой закранула, у прыватнасці, становішча маладых работнікаў і жанчын, якія ідуць у дэкрэтны адпачынак. Вырашэнне праблемных пытанняў, выкліканых дзеяннем гэтай пастановы, кіраўнік дзяржавы даручыў знайсці ў найбліжэйшы час.

На сустрэчы таксама закраналася пытанне стварэння прафарганізацый у прыватным сектары эканомікі. Акрамя таго, як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, Лукашэнка пацікавіўся тым, як вядзецца падрыхтоўка да з'езда федэрацыі, які павінен адбыцца 22 мая.

Лукашэнка падкрэсліў, што асноўнай задачай прафцэнтра з'яўляецца «кантроль за выкананнем працоўнага заканадаўства» і «аптымізацыя расходаў павінна весціся за кошт іншых артыкулаў, а не эканоміі на людзях». 

Кіраўнік дзяржавы таксама падзякаваў ФПБ за работу па добраўпарадкаванні Кургана Славы ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці. «Вы робіце добрую справу. Ні ў каго грошай, рабочых не прасілі, завяршаеце прывядзенне ў парадак Кургана Славы — гэта вялікі ўклад», — заявіў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?