24 красавіка ў Беларусі распачалася акцыя БРСМ «Моладзевы агітцягнік «Кветкі вялікай Перамогі». Цягнік, які ўяўляе з сябе вагон-музей і адкрытую пляцоўку з ваеннай тэхнікай, праедзе па гарадах Беларусі.

27—29 красавіка: Мінск — Орша — Віцебск — Ліда — Гродна — Мінск.

4—5 мая: Мінск — Баранавічы — Брэст — Мінск (5 мая ў 9.25 — ўрачыстая сустрэча).

На кожнай станцыі адбываецца канцэрт для ветэранаў і жыхароў горада, таксама ёсць магчымасць пакаштаваць салдацкую кашу, наведаць вагон-музей з экспанатамі часоў Вялікай Айчыннай ды паўдзельнічаць у акцыі «Ліст Пераможцу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?