Ён падкрэсьліў, што стварэньне такога дакумэнту — справа часу. «Мы ўжо пачалі вывучаць досьвед розных краін на гэты конт».
У Беларусі для вывучэньня досьведу краін СНД і Эўропы прававога рэгуляваньня дзейнасьці інтэрнэт‑СМІ створана міжведамасная рэспубліканская рабочая група. Яна ставіць за мэту абагуліць сусьветны вопыт.
Усе дзяржавы займаюцца праблемай рэгуляваньня дзейнасьці інтэрнэт‑СМІ, адначыў кіраўнік ведамства. У Беларусі няма недапрацовак па гэтым пытаньні. Сабраўшы матэрыялы, вывучыўшы сусьветную практыку, рабочая група ўнясе свае прапановы. У прыватнасьці, інтэрнэт‑вэрсіі СМІ пэрыядычных выданьнях павінны рэгістравацца як сродкі масавай інфармацыі, мяркуе Ўладзімер Русакевіч.