На пачатак 2008 году ў Беларусі пражывала 9 млн 689 тыс. чалавек. За год беларусаў паменела на 26 тыс. чалавек.

У студзені 2007 г. колькасьць насельніцтва, што пастаянна жыве ў краіне (у тым ліку і тыя, хто часова адсутнічае) складала 9 млн 715 тыс. чалавек. Гэтыя зьвесткі прыводзяцца ў прэс-рэлізе статыстычнага камітэту краін СНД.

З 12 краін СНД колькасьць насельніцтва ў 2007 г. зьменшылася таксама ў Расеі (з 142,221 млн. да 142 млн), Украіне (з 46,466 млн да 46,190 млн).

Назіраўся прырост насельніцтва ў Азэрбайджане, Арменіі, Казахстане, Кыргызстане, Таджыкістане, Узбэкістане. Няма зьвестак па Грузіі, Малдове, Туркменіі.

Усяго ж насельніцтва СНД на пачатак 2008 г. складае 279,9 млн чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0