Пра Вас яшчэ ня ведаюць як пра выбітнага творцу? Вашых вершаў яшчэ не сьпявалі? Не друкавалі? Не дэклямавалі па радыё?

Час выпраўляць такую сытуацыю. Дасылайце пяць вершаў на конкурс, прысьвечаны 90‑й гадавіне БНР, «Заклён на Волю» на [email protected] да 1 сакавіка і атрымайце прыз за 1, 2 ці 3 месца!

Дасылайце вершы на тэму свабоды і незалежнасьці (свабода і яе сымбалі, шляхі яе здабыцьця, незалежнасьць Беларусі, барацьба за незалежнасьць у мінулым стагодзьдзі і цяпер, Беларуская Народная Рэспубліка і яе выбітныя грамадзяне, ідэі БНР і г. д.).

Нават калі Вы не атрымаеце прызавога месца, Вашая творчасьць будзе шырока прэзэнтавацца праз мэдыі.

Бо Вашыя вершы будуць выхоўваць імпэт да Свабоды праз чыньнікі псыхікі і падсьвядомасьці, але не кандовымі лёзунгамі ды навязьлівымі маралітэ ці марнымі енкамі за «доляй няшчаснай» ды неактуальнымі апісаньнямі «хараства роднае зямелькі».

Бо Вашыя вершы, як чароўныя заклінаньні, выклічуць да жыцьця здані мінулага і, даўшы ім моцы, чарадзейнымі словамі скіруюць іх да змаганьня за Волю і Незалежнасьць цяпер.

Бо Вашая творчасьць дасьціпна пераадолее імпэрыятворчыя міты акупанцкай ідэалёгіі.

Бо ў Вашых творах Вы, спалучыўшы навуку з мастацтвам, перакладзяце знойдзеныя навукаю нацыятворчыя пастуляты на мову эмоцыяў і пачуцьцяў — зразумелую паспалітаму люду.

Бо дасьцё паспалітаму люду міты і сыстэмы маральных каштоўнасьцяў, якія выхаваюць веру ў Свабоду.

Пераможцаў будуць вызначаць да 25 Сакавіка Волаты Адраджэньня — філёзаф Валянцін Акудовіч, пісьменьнік Уладзімер Арлоў, культуроляг Максім Жбанкоў, літаратар Андрэй Хадановіч, паэтка Джэці, паэтка Віка Трэнас, паэтка Юлія Шастак, літаратарка і псыхоляг Эльза Волат, пясьняр і ўсяго патроху пан Скіргайла Палянэцкі‑Мацкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0