І руская, і беларуская мовы з'яўляюцца роднымі ў Беларусі, заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы з пасланнем да народа і парламента 29 красавіка.

«З'явіліся ў часы Косінца (Аляксандр Косінец у 2008—2014 гадах узначальваў Віцебскі аблвыканкам) не то ў Віцебскай вобласці, не то яшчэ дзесьці, дзеячы, якія нас папракаюць, што на дарогах з'явіліся надпісы на беларускай мове», — сказаў кіраўнік дзяржавы. Пры гэтым ён адзначыў, што яшчэ з савецкіх часоў назвы населеных пунктаў на дарогах Беларусі пішуцца па-беларуску. «Дзе на рускай, дзе на беларускай, я нават увагі гэтаму не надаваў. Нас пачалі ў гэтым папракаць, але, дазвольце, у нас ёсць і родная беларуская мова, і нічога страшнага. Гэта дзве нашыя родныя мовы — руская і беларуская, мы і так, і так пішам», — адзначыў Лукашэнка.

Ён нагадаў, што Беларусь з'яўляецца суверэннай дзяржавай, хоць «цесным чынам звязана з Расіяй і рускім народам». «Гэта наш народ, а мы — іх народ, мы браты. Але мы хочам жыць у сваёй кватэры ў шматпавярховым доме. У вас вялікая кватэра — пентхаус, а ў нас невялікая, у адным доме, але ў сваёй кватэры», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?