Кіраўнік РПЦ патрыярх Маскоўскі Кірыл палічыў, што супрацоўнікі яго царквы недастаткова шмат камунікуюць у сацсетках з «самай актыўнай часткай паствы».

«Калі мы не хочам, каб віртуальная рэальнасць стала таксама атэізаванай з'явай, мы павінны будзем сур'ёзна думаць пра тое, як царква сёння можа прысутнічаць у гэтым свеце больш эфектыўна, больш надзейна з пункту гледжання перадачы свету і асабліва моладзі свайго паслання», — лічыць патрыярх.

Пры гэтым раней ён перасцерагаў паслядоўнікаў яго царквы ад «празмернага захаплення» сацсеткамі. У 2013 годзе прадстаяцель РПЦ заклікаў манахаў не карыстацца інтэрнэтам.

Кірыл, зрэшты, мае афіцыйную старонку ў Фэйсбуку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?