Інданезія спрасціла візавы рэжым для беларускіх грамадзян. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

«У адпаведнасці з атрыманай па дыпламатычных каналах інфармацыяй у красавіку 2015 года Інданезіяй прынята рашэнне аб спрашчэнні рэжыму паездак беларускіх грамадзян у Інданезію», — адзначылі ў прэс-службе.

Беларусь уключана ў спіс дзяржаў, грамадзяне якіх могуць атрымліваць інданезійскія візы пасля прыбыцця ў краіну пры паездках да 30 дзён з дзелавымі і турыстычнымі мэтамі.

Віза пасля прыбыцця выдаецца ўладальнікам грамадзянскіх пашпартоў і можа быць падоўжана на дадатковы тэрмін да 30 дзён. На момант перасячэння граніцы Інданезіі да заканчэння тэрміну дзеяння пашпарта павінна заставацца не менш як шэсць месяцаў. Акрамя таго, у пашпарце павінны быць свабодныя старонкі для візы. Яе кошт складае $35.

Спрашчэнне візавага рэжыму Інданезіяй у адносінах да Беларусі заснавана на дамоўленасцях, дасягнутых у ходзе дзяржаўнага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Інданезію ў сакавіку 2013 года, растлумачылі ў прэс-службе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?