Агонь у раёне могільнікаў з адходамі ў чарнобыльскай зоне адчужэння цалкам патушаны, аднак з'явіліся новыя ачагі ўзгарання ў размешчаных побач лясах, паведамляюць украінскія СМІ.

Пажар у зоне адчужэння ўспыхнуў напярэдадні днём на плошчы каля 320 гектараў, да яго ліквідацыі прыцягнулі больш за 300 чалавек і 51 адзінку тэхнікі, у тым ліку самалёты і верталёты.

У ДСНС Украіны раней заяўлялі, што пажар не нясе ніякіх пагроз для насельніцтва, не паўплывае на радыяцыйны фон і не пагражае аб'екту «Сховішча», пабудаванаму над аварыйным чацвёртым энергаблокам Чарнобыльскай АЭС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?