У 2012 годзе супрацоўніка на адным з прадпрыемстваў амерыканскай харчовай кампаніі Bumble Bee Foods запяклі ў духоўцы з тунцом. Аднак СМІ пра гэты інцыдэнт стала вядома толькі цяпер, паведамляе USA Today.
Здарэнне адбылося, калі адзін з працаўнікоў выконваў тэхабслугоўванне печы, а яго калега, палічыўшы, што той прымае душ у іншым памяшканні, загрузіў ў печ больш за 5 тон рыбы і ўключыў яе.
Як паведамляе выданне, прапажу супрацоўніка выявіў кіраўнік прадпрыемства, але цела работніка ўдалося знайсці толькі пасля, двух гадзін пошукаў, калі тэмпература ў духоўцы дасягнула 132 градусаў Цэльсія.
Акруговы пракурор Лос-Анджэлеса прад'явіў кампаніі абвінавачванні ў парушэнні правілаў бяспекі. У выпадку, калі віна супрацоўнікаў будзе даказаная, дырэктару па вытворчасці і былому кіраўніку па бяспецы пагражае да трох гадоў турмы, а таксама штраф у памеры 250 тысяч даляраў.