Сёння прайшлі паўторныя паўфінальныя матчы Кубка Беларусі па футболе.
БАТЭ, нагадаем, у Мінску перамог «Дынама» 3:1 (першы матч — 0:0), а салігорскі «Шахцёр» у Брэсце — тамтэйшае «Дынама» — 2:1 (першы матч — 0:0).
Такім чынам у фінале згуляюць БАТЭ і «Шахцёр» (24 мая, Гомель).
Паколькі БАТЭ — чэмпіён краіны, а «Шахцёр» — уладальнік бронзавых медалёў, то яшчэ адну пуцёўку ў кваліфікацыі Лігі Еўропы заваявала жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ», што летась фінішавала ў чэмпіянаце 4-м.