З фэйсбука адваката Аляксандра Галіева.

З фэйсбука адваката Аляксандра Галіева.

«Здарэнне адбылося на дарозе Шклоў—Бялынічы, на павароце на Цяцерына», — расказаў «Нашай Ніве» адвакат Мікалая Статкевіча Аляксандр Галіеў, якога жонка вазіла ў калонію на сустрэчу з вязнем.

Жонка Статкевіча ехала па галоўнай дарозе на сваім «Сітраене С4». Джып «Гран Чэрокі» выехаў справа з другаснай дарогі перад самай машынай Адамовіч. 

Яна ехала на хуткасці 90 кіламетраў за гадзіну, да джыпа было зусім блізка, калі яго заўважылі. Выезд справа там закрывае лес, тлумачыць Аляксандр Галіеў. Сутыкненне адбылося на паласе руху машыны Адамовіч, ёсць сведкі. Яны і дапамаглі дастаць жанчыну з разбітай машыны.

У «Гран Чэрокі» за рулём быў малады хлопец. Акрамя яго, у аўтамабілі знаходзіўся яшчэ адзін мужчына. І Марына Адамовіч, і кіроўца «Гран Чэрокі» былі дастаўленыя ў Круглянскі шпіталь з траўмамі.

«Наконт канспіралагічных тэорый… Наўрад ці…» — сказаў «Нашай Ніве» адвакат Галіеў. «Потым прыехаў бацька кіроўцы — выпіўшы. У яго 5-гадовая дачка загінула на пажары, расказваў ён», — кажа адвакат.

Аварыя адбылася прыкладна а 16.30.

Адамовіч і Галіеў вярталіся з калоніі, дзе адвакат сустракаўся з Мікалаем Статкевічам. Гаворка ішла пра новы суд над палітвязнем, прызначаны на 4 мая.

«Стан Марыны Адамовіч больш-менш нармальны, магчымыя некалькі пераломаў, — паведаміў яе сын Юрась Адамовіч. — Зразумела, адчувае сябе не надта добра, цяпер пад кропельніцай».

Машына Марыны Адамовіч разбітая цалкам, яе саму і Галіева ўратавалі падушкі бяспекі.

Фота з фэйсбука Юрася Адамовіча, сына Марыны.

Фота з фэйсбука Юрася Адамовіча, сына Марыны.

Джып «Гран Чэрокі» нашмат цяжэйшы за «Сітраен С4».

Чытайце таксама: Марына Адамовіч лічыць аварыю выпадковасцю, а не замахам

Марына Адамовіч, фота Алеся Пілецкага

Марына Адамовіч, фота Алеся Пілецкага

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?