Як паведамiў карэспандэнту «Звязды» выконваючы абавязкi начальнiка ўпраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС Алег Слепчанка, у аўторак нацыянальным цэнтральным бюро Інтэрпола ў Рэспублiцы Беларусь завершаны працэс экстрадыцыi з Лiвана гэтага беларуса, якi адшукваўся Кобрынскiм РАУС па абвiнавачаннi ў нанясеннi цяжкiх цялесных пашкоджанняў аднавяскоўцу. У 1997 годзе ён два разы стрэлiў з газавага пiсталета ў галаву пацярпеламу, якi страцiў зрок левага вока. Зламыснiк быў прыгавораны да 8 гадоў пазбаўлення волi, аднак знік.

Iгар Грышын, zvyazda.minsk.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0