dinamo-minsk.by

dinamo-minsk.by

«У сувязі з нездавальняючымі вынікамі на старце сезона кіраўніцтва ЗАТ ФК «Дынама-Мінск» прыняло рашэнне адхіліць ад выканання абавязкаў галоўнага трэнера ФК «Дынама-Мінск» - Душана Угрына, трэнераў Марціна Сведзіка і Драгаша Піку, з якімі вядуцца перамовы аб скасаванні кантракту», — паведамляе сайт клуба.

В. а. галоўнага трэнера на бліжэйшы матч з ФК «Тарпеда-БелАЗ», які адбудзецца у панядзелак, 4 мая, прызначаны Вук Рашавіч.

Канчатковая інфармацыя аб прызначэнні новага галоўнага трэнера клуба і фарміраванні трэнерскага штаба будзе своечасова апублікаваная на афіцыйным сайце ФК «Дынама-Мінск», гаворыцца ў паведамленні.

Tut.by нагадвае, што Душан Угрын узначаліў каманду ў канцы мінулага года, калі пасля самага паспяховага за многія гады сезона быў звольнены Уладзімір Журавель. Чэх стаў 29-м галоўным трэнерам у «Дынама» за час кіраўніцтва клубам Юрыя Чыжа (з восені 1999 г.).

Пры Угрыне мінчане правялі сем афіцыйных матчаў. У Кубку Беларусі «бела-блакітныя» адолелі «Віцебск» (1:2, 3:1), але затым саступілі БАТЭ (0:0, 1:3). У чэмпіянаце краіны на рахунку «Дынама» дзве нічыі (1:1 з «Нёманам» і 0:0 з «Шахцёрам»), а таксама паражэнне (0:2) ад БАТЭ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0