фота Сяргея Гудзіліна

фота Сяргея Гудзіліна

Пра гэта яна заявіла 30 красавіка ў Мінску на сустрэчы з прадстаўнікамі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі з усіх абласцей краіны, якая прайшла ў межах адкрытага дыялогу «Моладзь Беларусі. Традыцыі і будучыня». 

«Дабрабыт грамадзян залежыць ад таго, наколькі шчасліва будзе жыць краіна, — сказала кіраўнік ЦВК. — А жыць яна будзе толькі тады, калі тут будуць выконвацца асноўныя палітычныя і грамадзянскія правы і свабоды, і перш за ўсё права на бяспечнае, спакойнае існаванне і развіццё. А гэта можа вам арганізаваць толькі стабільная аўтарытэтная ўлада. Таму, беручы ўдзел у выбарах, вы ўмацоўваеце бяспеку краіны і рэалізуеце не толькі сваё права, вы дапамагаеце рэалізацыі сваіх грамадзянскіх правоў у будучыні. Таму калі пачнецца выбарчая кампанія, калі ласка, успомніце пра тое, што вы не толькі падаткаплацельшчыкі, але і грамадзяне суверэннай дзяржавы». 

Каб у Беларусі выбары адбыліся, нагадала яна, у іх павінны ўзяць удзел больш як 50% выбаршчыкаў.

Няўдзел грамадзян у выбарах прыводзіць да таго, што яны прызнаюцца непрайшоўшымі, за гэтым ідзе яшчэ адна кампанія, на якую расходуюцца сродкі, — зазначыла Ярмошына.

— На першы тур прэзідэнцкіх выбараў з бюджэту запланавана выдзеліць 18 млрд. рублёў, у доларавым выражэнні на сёння гэта каля 12 млн. Таму калі гэтыя грошы будуць патрачаныя дарма, дзяржава зноў залезе ў кішэню падаткаплацельшчыкаў, з таго, што звычайна ідзе на сацыяльныя, культурныя і адукацыйныя праграмы. Таму будзьце адказнымі. Ведаючы, якія грошы патрачаныя, хоць бы сэканомце іх, нават калі вы прагаласуеце супраць усіх».

Кіраўнік ЦВК паскардзілася, што не ўсе гатовыя браць удзел у выбарах. «Нехта з пачуцця ўласнага пратэсту, нехта са звычайнай абыякавасці або ляноты. Выступаючы з велікоднай пропаведдзю, Папа Рымскі назваў абыякавасць і ляноту двума галоўнымі грахамі сучаснасці», — сказала Ярмошына.

Яна нагадала, што меркаваная дата пятых прэзідэнцкіх выбараў Рэспублікі Беларусь — 15 лістапада 2015 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?