Супрацоўнікі ДАІ ў Мінску затрымалі п'яную 20-гадовую расіянку, якая танчыла на даху свайго «Лексуса», а пасля ездзіла па паркоўцы.

Дзяўчына патлумачыла, што выпіла паўбутэлькі шампанскага. Паводле яе словаў, для Расіі гэта нармальныя паводзіны: «Я там магла ездзіць [п'янай на аўтамабілі]. У мяне маці ў судзе працуе. Я ездзіла… Што хацела, тое і рабіла».

Дзяўчыну аштрафавалі на 12,6 мільёна рублёў і на тры гады пазбавілі права кіравання аўтамабілем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?