Пра гэта прадстаўніца Случчыны заявіла ў эфіры беларускага тэлеканала.(Гл. з 7.20 хвіліны сюжэта.)

У чацвер, 30 красавіка, адзін з тэлесюжэтаў так і гучаў: «Пасланне прэзідэнта: асноўныя тэзісы, каментары экспертаў». У прыватнасці абмяркоўвалася і тэма сацыяльнага развіцця (у тым ліку павышэння нараджальнасці і працягласці жыцця).

Інэса Кляшчук, дэпутат палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь: «Калі прааналізаваць, на чым акцэнтаваў увагу прэзідэнт, то самы ідэальны варыянт - гэта сям'я, у якой трое дзяцей, у якой добра працуюць, і пры гэтым яны выхоўваюць сапраўдных патрыётаў нашай краіны. Я для сябе паставіла задачу нарадзіць траіх дзяцей».

Кляшчук Інэса Анатолеўна нарадзілася 26 жніўня 1978 у в. Гольчыцы Слуцкага раёна Мінскай вобласці.

Адукацыя вышэйшая - скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт ім. М. Танка, настаўнік матэматыкі з дадатковай спецыяльнасцю «Інфарматыка», Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».

Працавала настаўнікам матэматыкі і інфарматыкі ў Вясейскай і Бокшыцкай сярэдніх школах Слуцкага раёна Мінскай вобласці,

першым сакратаром Слуцкага раённага камітэта грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»,

першым сакратаром Слуцкага гарадскога камітэта грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?