«Мы ўдзячныя ўсім, — цытуе ліст Tribuna.com. — Ад сотняў шараговых заўзятараў, якія ў гэтыя гадзіны едуць у Остраву на «CEZ-Арэну», да куратара нацыянальнай каманды Аркадзія Ратэнберга, які паводле добрай традыцыі даваў наказ зборнай на магіле легендарнага Валерыя Харламава.

(…)

Вялікая цікавасць да зборнай, што яшчэ на мінулай Алімпіядзе перажывала нялёгкія часы, кажа пра тое, што айчыннаму хакею на чале з новай нацыянальнай камандай удалося зрабіць вялікі крок наперад.

Пэўныя, гэты крок быў бы немагчымы без павагі да сваёй гісторыі, без любові да, цытуючы вялікага расійскага паэта, бацькоўскіх трунаў [у арыгінале — к отеческим гробам — НН].

Пасля залатога Мінска-2014 мы канчаткова развіталіся са смутным часам, калі вялікі хакей вялікай краіны сыходзіў у маленькае начное жыццё — у НХЛ і ў інтэрнэт. Калі гора-рэфарматары прапаноўвалі праводзіць сусветныя першынствы раз у чатыры гады.

Калі хакейную Еўропу і перш за ўсё Расію фактычна падводзілі да самаліквідацыі, да спартыўнага «Майдану» …

Зрэшты, Мінск застаўся ў гісторыі. Наперадзе ў зборнай Расіі яшчэ больш канкурэнтны турнір, на які шматлікія супернікі збіраюць найлепшыя склады і прагнуць рэваншу. Тады як у нашай каманды з-за эпідэміі траўмаў ёсць істотныя страты.

Выдатна разумеем, што паўтарыць пераможны паход-2014 будзе як ніколі цяжка. Тым не менш зборная Расіі зробіць усё магчымае, каб у сярэдзіне мая парадаваць 140-мільённую краіну.

Зноў разлічваем на тое дзіўнае, магічнае яднанне народа і яго зборнай, без якога наш леташні поспех быў бы немагчымы. 

(…)

Абяцаем згуляць у Чэхіі шчыра, камбінацыйна, ярасна. Так, як вучылі нашы бацькі. Так, як гулялі нашы дзяды… Да сустрэчы. Ваша зборная Расіі».

***

Зборная Расіі стартуе на турніры ў пятніцу вечарам матчам супраць Нарвегіі (21:15).

Зборная Беларусі 2 мая згуляе са Славеніяй (17:15), 3 мая — са Славакіяй (17:15).

А вось іронія лёсу. Матч Беларусь — Расія пройдзе 9 мая (13:15) — на Дзень Перамогі.

Колькі эмоцый будзе і па адзін бок мяжы, і тым больш па другі бок, з усходу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0