На чэшскіх лядовых арэнах сёння стартаваў 79-ы чэмпіянат свету па хакеі.

Аўтарам першай шайбы сусветнага першынства стаў 19-гадовы форвард каманды Канады Натан Маккінан, які трапіў у браму зборнай Латвіі на 10-й хвіліне сустрэчы ў Празе. Паядынак гэтых каманд, якія выступаюць у папярэдняй групе А, завяршыўся пераканаўчай перамогай канадцаў - 6: 1 (3: 0, 2: 0, 1: 1). Пазней у гэтай групе гаспадары турніру чэшскія хакеісты сустрэнуцца з камандай Швецыі.

У Астраве ў першым матчы групы В зборная ЗША перайграла фінаў з лікам 5: 1 (1: 0, 2: 1, 2: 0). У другім паядынку сённяшняга гульнявога дня дзейсныя чэмпіёны свету расіяне згуляюць з хакеістамі Нарвегіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?