1 мая на станцыі турызму ў Жодзіне прайшла першая ў Беларусі гонка экстрэмальнага бегу з перашкодамі.

Больш за 500 удзельнікаў з Беларусі, Расіі і Украіны мусілі пераадолець пяцікіламетровы маршрут. Іх чакаў 21 этап з разнастайнымі перашкодамі: калючы дрот і канавы, пераход ракі брод і плыты, перанос бярвенняў і камянёў.

Спаборніцтвы прайшлі ў двух катэгорыях: мужчыны і жанчыны ад 18 да 29 гадоў, а таксама мужчыны і жанчыны, старэйшыя за 30. 

Сярэдні час пераадолення 5-кіламетровай трасы складаў 35-45 хвілін. Пераможцам сярод мужчын стаў Сяргей Пералыгін з Геленджыка. Яго вынік склаў — 26 хвілін 51 секунду. На трасе ўдзельнікаў забегаў, якія нікога не пакідалі абыякавым, падтрымлівалі гледачы і знаёмыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?